25 кастрычніка ў нашай школе адбылася ўрачыстасць, якую, з вялікім хваляваннем, чакалі самыя маленькія вучні нашай школы — свята «Мы- першакласнікі!»
Амаль два месяцы дзеці старанна рыхтаваліся: вучылі вершы, песні, танцы. І іх старанне не прайшло дарма: юныя артысты даказалі, што яны ўжо не проста дзеці, а сапраўдныя школьнікі.
Кульмінацыяй свята стаў урачысты момант пасвячэння.
Дырэктар школы Г.А. Булай звярнулася да вучняў з віншавальным словам, пажадала поспехаў і вялікіх дасягненняў . Пад апладысменты ўсіх прысутных Галіна Аляксандраўна здзейсніла сапраўдны рытуал: «чароўным» алоўкам пасвяціла кожнага вучня ў сапраўдныя першакласнікі.
А першыя настаўніцы Доўкша Н.А. і Раманава К.І. уручылі сваім падапечным першы школьны дакумент- Дыплом першакласніка і сімвалічны Ключ да ведаў.
Урачыстасць прайшла ў цёплай атмасферы. Нарэшце з поўным правам можна сказаць: «Вельмі радыя вітаць вас у нашай школьнай сям’і, дарагія першакласнікі! У добры шлях!»


