На працягу прадметнага тыдня ў бібліятэцы аформлена выстава пад назвай
“Сэрцам роднага слова краніся”. У ёй сабраны цікавы матэрыял, што адлюстроўвае слоўнікавае багацце роднай мовы.
Другая выстава – “Залатая калекцыя беларускай літаратуры”, якая прадстаўлена зборам твораў беларускіх класікаў. Прыгожыя пераплёты новых зборнікаў не толькі радуюць вока, але і дапамагаюць спасцігнуць вучням маштабы творчасці нашых пісьменнікаў-юбіляраў Я. Купалы і Я. Коласа, шматграннасць іх таленту.