Галоўная мэта мерапрыемстваў — навучыць дзяцей беражліва ставіцца да рэсурсаў планеты.
Самай цікавай падзеяй для другакласнікаў стала творчая майстэрня вырабаў з другаснай сыравіны. Звычайны кардон, пластыкавыя бутэлькі і коркі ў руках дзяцей ператварыліся ў карысныя рэчы: кармушкі для птушак, яркія цацкі і сувеніры.
Дзякуючы гэтай акцыі, хлопчыкі і дзяўчынкі на практыцы ўбачылі, як паўторнае выкарыстанне рэчаў дапамагае змяншаць колькасць смецця і захоўваць прыроду. Сапраўдныя маленькія эколагі!


