Тыдзень беларускай мовы

З 19 верасня ў школе стартаваў Тыдзень роднай мовы. Падрыхтоўка да яго пачалася яшчэ загадзя. Напярэдадні свята вучні 8-11 класаў удзельнічалі ў напісанні рэспубліканскага дыктанта, прысвечанага Дню народнага адзінства.
19 верасня, у панядзелак, на агульнашкольнай лінейцы вучні атрымалі інфармацыю аб мерапрыемствах бягучага тыдня. План яго таксама размешчаны на стэндзе, каб з ім маглі пазнаёміцца ўсе, хто пажадае прыняць удзел у конкурсах, віктарынах квэст-гульнях.
Распачаў тыдзень музычны марафон “Мова родная – мова модная”, які яшчэ раз пераканаў і ўдзельнікаў, і слухачоў , што беларуская мова мілагучная і пявучая.

Прокрутить вверх