Трэцi дзень Тыдня роднай мовы

Чарговае мерапрыемства, якое адбылося ў рамках Тыдня роднай мовы – завочная экскурсія па памятных мясцінах Беларусі. Вучні “прайшліся” вуліцамі слаўнага горада Полацка, радзімай святой заступніцы Беларусі Ефрасінні Полацкай, успомнілі слаўных продкаў: Францыска Скарыну, Сымона Буднага, і іх прадаўжальнікаў. Наведалі гарады з тысячагадовай гісторыяй:Віцебск Тураў, Заслаўе.
Свае творчыя здольнасці мелі магчамасць праявіць тыя, хто маляваў родныя пейзажы і ўдзельнічаў у флаер-фэсце “Мой родны кут, як ты мне мілы!”

Прокрутить вверх