Сёння Дзень беларускай мовы. У школе мы вывучаем родную мову, размаўляем i чытаем на ёй

Але ўсвядоміць значымасць і велiч яе можна толькі тады, калі паглыбляем веды аб ёй, цікавімся крыніцамi духоўнага багацця, культурай Беларусі.
Сёння вучні чыталі вершы, удзельнічалі ў гульні «Беларуская скарбонка.», адгадвалi загадкі аб роднай мове.Самымi актыўнымi былi Давiд Кур’ян, Аня Сiман, Варвара Анцiпава, Ягор Каваленя.
Вельмі спадабалася экскурсія ў дзіцячую бібліятэку, дзе таксама дзеці змаглi пашырыць свае веды аб роднай мове.

Прокрутить вверх