Напярэдадні вялікага свята — Дня Перамогі — для вучняў 1 «Б» класа прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны гэтай важнай падзеі

Напярэдадні вялікага свята — Дня Перамогі — для вучняў 1 «Б» класа прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны гэтай важнай падзеі. Для самых малодшых школьнікаў гэта была асаблівая сустрэча, напоўненая гонарам за сваю Радзіму. Дзеці даведаліся аб значэнні 9 мая і аб тым, якой цаной далася Перамога нашаму народу. Вучні разгледзелі фотаздымкі ваенных гадоў і даведаліся пра значэнне Вечнага агню. Вучні разважалі над паняццямі «Радзіма», «герой» і «мірнае неба», актыўна адказвалі на пытанні віктарыны. Дзеці падрыхтавалі тэматычныя малюнкі і паштоўкі для ветэранаў, уклаўшы ў іх сваю ўдзячнасць. Хвілінай маўчання дзеці ўшанавалі памяць тых, хто падарыў нам мірнае неба. Мір — гэта самае каштоўнае, што ў нас ёсць, і берагчы яго трэба з дзяцінства.
Прокрутить вверх
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять