І мы, спажываючы яго дары, павінны не толькі захоўваць, але і памнажаць іх. Натхніўшыся гэтай ідэяй, вучні нашай школы вырашылі прыняць удзел у дабрачыннай рэспубліканскай акцыі «Аднавім лясы разам!». Праца на свежым паветры пад звонкі спеў птушак нікога не пакінула абыякавым. Кожнаму хацелася, каб кволенькія саджанцы з цягам часу ператварыліся ў магутныя дрэвы. Пагэтаму юнакі і дзяўчаты разам з настаўнікамі працавалі шчыра і добрасумленна на працягу дзвюх гадзін. Дадому вярталіся трошкі стомленыя, але ўзрушаныя.