Да міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы прайшла гульня-падарожжа “Фальклорная мазаіка”.

Да міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы прайшла гульня-падарожжа “Фальклорная мазаіка”. На пачатку сустрэчы вучні 5”б” класа пазнаеміліся з выданнямі выставы “Нам засталася спадчына…” і абмеркавалі выказванні беларускіх класікаў пра родную мову. На прыпынках “ Перакладчыкі”, “ Прыказкі і прымаўкі”,    “Загадкі”, “Казкі”, “Скорагаворкі” вучні з задавальненнем адгадвалі загадкі, пераклалалі рускія словы на беларускую мову, называлі заканчэнне і значэнне прыказак і прымавак, стараліся хутка і правільна прагаварыць скорагаворкі. У завяршэнні мерапрыемства ўсе прыйшлі да высновы, што неабходна ведаць сваю родную мову, гісторыю і культуру
Прокрутить вверх
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять