Адзіны ўрок, прысвечаны святу адзінства Беларусі і Расіі, адбыўся ў 2 «Б» класе. На ім у гульнявой форме вучні даведаліся аб гісторыі ўзнікнення гэтага дня, аб асноўных дзяржаўных святах Беларусі і Расіі. З дапамогай загадак вучні адгадалі, якія жывёлы і расліны з’яўляюцца сімваламі краінаў. Напрыканцы ўрока вучні зрабілі ланцужок у форме сэрца,які сімвалізуе любоў да Радзімы і адзінства беларусаў.


