Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

З 16 па 20 лютага ў школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. На працягу гэтага часу для вучняў прапаноўваліся гульні, КВІЗы, чытанні і іншыя мерапрыемствы. Дзеці з задавальненнем прынімалі актыўны ўдзел у іх. У завяршэнні тыдня адзінаццацікласнікі напісалі Гродзенскі абласны дыктант, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. У выніку і вучні, і настаўнікі пераканаліся, што наша мова, спеўная і мілагучная, адлюстроўвае гісторыю беларускага народа і з’яўляецца неад’емнай часткай яго культуры.
Прокрутить вверх
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять