17 верасня для вучняў 1 «Б» класа прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны памятнай даце ў гісторыі нашай краіны- Дню народнага адзінства.

Сёння 17 верасня для вучняў 1 «Б» класа, як і для ўсіх вучняў усіх школ Рэспублікі Беларусь, прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны памятнай даце ў гісторыі нашай краіны- Дню народнага адзінства. Першакласнікі з цікавасцю слухалі апавяд настаўніцы, якая растлумачыла, што гэта за дата, разам разважалі і прыйшлі да высновы, што адзінства народа мае вельмі важную ролю для далейшага развіцця і росквіту нашай Радзімы. Адзінства народа, адзінства сям’і, адзінства класа — гэта вельмі важная каштоўнасць, якую неабходна берагчы кожнаму з нас.
Прокрутить вверх
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять