17 красавіка у нашай школе адбыўся першы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»

Гэта свята мастацкага слова сабрала самых таленавітых вучняў, якія гатовы дзяліцца прыгажосцю беларускай літаратуры. Удзельнікі дэкламавалі творы класікаў і сучасных аўтараў. Гучалі вершы пра Радзіму, маці, родную мову, прыроду і чалавечыя каштоўнасці. Кожны выступ суправаджаўся эмацыйнай падтрымкай гледачоў і журы. Па выніках школьнага этапу лепшымі прызнаны: Шышмакова Валерыя, вучаніца 3″Б» класа і Абрамчук Агата, вучаніца 2 «Б» класа— I месца; Шыманіца Ангеліна, вучаніца 3 «Б» класа і Хасан Малек, вучань 3 «В» класа — II месца; Бохан Аляксандра, вучаніца 1 «Б» класа, Ламаска Дар’я, вучаніца 1 «А», Пятрова Іванна, вучаніца 2 «Б»— III месца.   Пераможцы прадставяць нашу школу на раённым этапе конкурсу. Мы зычым ім натхнення, упэўненасці і новых творчых перамог! Дзякуем усім настаўнікам і вучням за арганізацыю і ўдзел у гэтым цудоўным свяце роднай мовы.
Прокрутить вверх
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять