Дзеці мелі магчымасць паназіраць за вытворчасцю шкляных вырабаў. Разглядаючы экспанаты музея пры заводзе, дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і этапамі развіцця ўстановы.
Далей маршрут экскурсантаў пралёг праз слаўны горад Ліду. Там вучні наведалі Цэнтр бяспекі МНС. Яны віртуальна пагрузіліся ў асяроддзе, што імітуе надзвычайныя сітуацыі, і даведаліся аб правілах паводзін у іх.