Неделя белорусского языка и литературы

План правядзення

тыдня беларускай мовы і літаратуры

16.02.2026 – 21.02.2026

№ п/п

Назва мерапрыемства

Клас

Час правядзення

Адказныя

1.

 

 

 

Адкрыццё тыдня. Азнаямленне з планам тыдня.

Афармленне інфармацыйнай прасторы.

Акцыя “Фізкультхвілінка па-беларуску”

Эксперымент-інтэрв’ю “Маё любімае слова на беларускай мове”

Чытацкі салон “Вялікія словы на вялікай мове”

I-XI

 

X-XI

 

I-XI

 

VIII-IX

 

 

V-VI

16.02.2026

 

Педагогі, выконваючыя функцыі класнага кіраўніка  I-XI

класаў

Шчасюк І.І.,

Някрэвіч К.А.

 

 

 

2.

Віктарына “Прыказка згубіла слова: пагуляем у дэктываў”

“Думай актыўна, жыві пазітыўна”(спаборніцтва па разгадванні крыжаванак)

Калаж “Фразеалагізмы ў малюнках”

Выстава “Прыемна пазнаёміцца”(беларускія пісьменнікі-юбіляры года і зборнікі іх твораў)

I-IV

 

V-VI

 

VII-VIII

 

 

IX-XI

17.02.2026

 

 

 

Педагогі, выконваючыя функцыі класнага кіраўніка  I-IV класаў

Шчасюк І.І.,

Някрэвіч К.А.

 

 

 

3.

Акцыя “Чытаем на роднай мове”

Інтэлектуальная гульня “Мова родная – мова модная”

Інтэлектуальная гульня “Размаўляем па-беларуску”

Гульня-падарожжа “Жывое ў вяках беларускае слова”

Інтэрактыўная гульня “Знаўцы

Беларускай мовы”

I-IV

V-VI

 

VII

 

VII-IX

 

IX-XI

 

 

18.02.2026

 

 

 

Педагогі, выконваючыя функцыі класнага кіраўніка I-IV класаў

Шчасюк І.І.,

Някрэвіч К.А.

 

 

4.

Гульня “Падарожжа ў беларускую казку”

Віктарына “Давайце размаўляць па-беларуску”

Флаер-выстава “Такія невядомыя вядомыя словы”

Гульня-падарожжа “Пад ветразем літаратуры”

 

I-IV

 

V- VI

 

VII- VIII

IX-XI

 

 

 

19.02.2026

 

Педагогі, выконваючыя функцыі класнага кіраўніка I-IV класаў

Шчасюк І.І.,

Някрэвіч К.А.

 

 

5.

Віктарына “Беларуская скарбонка”

Музычны перапынак “І ліецца хваляй песня”

Выстава малюнкаў “Па старонках любімых твораў”

Аўкцыён “Фальклорная мазаіка”

Гродзенскі абласны дыктант

I-IV

 

V- XI

 

V-VI

 

IX-XI

 

XI

 

20.02.2026

Педагогі, выконваючыя функцыі класнага кіраўніка I-IV класаў

Шчасюк І.І.,

Някрэвіч К.А.

 

6.

Інтэлектуальная гульня “Любі, шануй і ведай роднае слова Лінгвістычны батл “Моладзь мовіць” (да Міжнароднага дня роднай мовы)

V-VI

 

VII-XI

21.02.2026

 

 

Шчасюк І.І.,

Някрэвіч К.А.

 

 

 

ВЫНІКІ ТЫДНЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

У адпаведнасці з гадавым планам установы адукацыі на 2025/2026 навучальны год, з 16 па 21 лютага 2026 года быў праведзены тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

          Усе мерапрыемствы прадметнага тыдня праведзены ў поўным аб’ёме і на высокім узроўні. У прадметным тыдні прынялі ўдзел вучні I -XI класаў.

          На сайце школы была размешчана інфармацыя аб правядзенні тыдня. На агульнашкольнай лінейцы аб’яўлены план тыдня, першым пунктам якога стала акцыя “Фізкультхвілінка па-беларуску”.

Для вучняў малодшага школьнага ўзросту былі арганізаваны разгадванне крыжаванак, віктарына па прыказках, чытанне на роднай мове, падарожжы ў  беларускую казку. Вучні V — IX класаў таксама ўдзельнічалі ў віктарынах, малявалі ілюстрацыі да любімых твораў, гулялі ў гульні. Старшакласнікі дапамагалі ў арганізацыі выстаў і мерапрыемстваў для малодшых школьнікаў, а таксама гулялі ў інтэлектуальныя гульні і ўдзельнічалі ў круглых сталах і вусных часопісах. 13 вучняў XI класа пісалі Гродзенскі абласны дыктант.

Усе мерапрыемствы мелі агульную мэту: абудзіць цікавасць да роднай мовы, даць зразумець, што яна з’яўляецца вялікім здабыткам беларускага народа, сродкам непарыўнай сувязі з гісторыяй і неад’емнай часткай яго культуры.

Падвядзенне вынікаў тыдня адбылося 21 лютага. Вучні мелі магчымасць выказаць свае ўражанні аб удзеле ў мерапрыемствах. Прагучалі  пажаданні для правядзення  прадметнага тыдня ў наступным годзе. Найбольш старанныя вучні былі адзначаны і ўзнагароджаны.

 

Прокрутить вверх
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять