У нашай школе прайшоў Тыдзень энергазберажэння, актыўнымі ўдзельнікамі якога сталі вучні 2 «Б» класа

Галоўная мэта мерапрыемстваў — навучыць дзяцей беражліва ставіцца да рэсурсаў планеты. Самай цікавай падзеяй для другакласнікаў стала творчая майстэрня вырабаў з другаснай сыравіны. Звычайны кардон, пластыкавыя бутэлькі і коркі ў руках дзяцей ператварыліся ў карысныя рэчы: кармушкі для птушак, яркія цацкі і сувеніры. Дзякуючы гэтай акцыі, хлопчыкі і дзяўчынкі на практыцы ўбачылі, як паўторнае выкарыстанне рэчаў дапамагае змяншаць колькасць смецця і захоўваць прыроду. Сапраўдныя маленькія эколагі!
Прокрутить вверх
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять