Цікавае і пазнавальнае падарожжа ў свет прафесій ажыццявілі вучні 3 «Б» класса. У межах прафесійнай арыентацыі малодшыя школьнікі наведалі аптэку № 136 Гродзенскага РУП «Фармацыя», дзе для іх быў арганізаваны спецыяльны занятак.
Падчас экскурсіі дзеці даведаліся шмат цікавага пра важныя і адказныя прафесіі правізара і фармацэўта. Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі на некалькі хвілін стаць сапраўднымі спецыялістамі: яны паспрабавалі самастойна выпісаць рэцэпт і падабраць адпаведныя лекі.
Гэты інтэрактыўны досвед падарыў трэцякласнікам шмат станоўчых эмоцый, а напрыканцы сустрэчы кожны ўдзельнік атрымаў пасведчанне «Маленькага правізара». Магчыма, для кагосьці з нашых вучняў гэтае падарожжа стане першым крокам да будучай любімай прафесіі!


