5 верасня для вучняў 5 класаў была праведзена інтэрактыўная віктарына “ Беларуская мова — наш скарб”. Мерапрыемства чарговы раз пераканала, наколькі важную ролю адыгрывае родная мова ў жыцці чалавека. У часе занятку вучні папрацавалі перакладчыкамі, успомнілі сапраўдныя залацінкі народнай мудрасці, выканалі заданні для самых кемлівых. Віктарына стала не толькі спосабам весела правесці час, але атрымаць шмат новых ведаў.


