2 красавіка ва ўсіх школах Беларусі прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. 1 «Б» клас ДУА «Сярэдняя школа №8 імя К.Нуржанава г. Ваўкавыска» таксама далучыўся да гэтага мерапрыемства

2 красавіка ва ўсіх школах Беларусі прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. 1 «Б» клас ДУА «Сярэдняя школа №8 імя К.Нуржанава г. Ваўкавыска» таксама далучыўся да гэтага мерапрыемства. Першакласнікі даведаліся, што Беларусь і Расія — гэта суседзі і самыя блізкія сябры. У гульнявой форме дзеці пазнаёміліся з сімволікай дзвюх краін, паслухалі беларускія і рускія народныя казкі, а таксама адзначылі, як падобныя нашы традыцыі і мовы. Урок быў накіраваны на выхаванне пачуцця грамадзянскасці, каштоўнасці дружбы і духоўна-маральных якасцей. Дзеці ўсвядомілі, што яднанне — гэта сіла і шчаслівая будучыня. «Мы разам — мы адно цэлае!» — галоўны вынік нашага ўрока.
Прокрутить вверх
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять