Вучні 1 «Б» класа прынялі ўдзел у акцыі «Пакармі птушак зімой».
На ўроках па прадмету «Чалавек і свет» самыя малодшыя вучні разважалі пра тое, як складана прыходзіцца птушкам у зімовы час, асабліва, калі на вуліцы мароз, а зямля пакрыта тоўстым пластом снегу.
Ад размоў да добрых спраў — адзін крок. Вучні прынеслі корм, развесілі кармушкі і напоўнілі іх прысмакамі для птушак. І якая была радасць, калі іх старанне птушкі заўважылі! Праз некаторы час дзеці ўжо назіралі, як сінічкі частаваліся ў кармушках!


