Напярэданні канікул, у апошнюю суботу навучальнай чвэрці, у школе адбылося неверагодна маляўнічае свята – Баль залатой восені. У вячэрняй праграме прынялі ўдзел вучні 8-11 класаў. У сцэнарый былі ўключаны разнастайныя конкурсы як для праяўлення эрудыцыі , так і творчых здольнасцей удзельнікаў. Восеньскія матывы знайшлі адлюстраванне ва ўсім: у заданнях для канкурсантаў, святочных дэкарацыях залы, убранні саміх вучняў. Найбольш яркім і запамінальным конкурсам стала восеньскае дэфіле. У ім юныя мадэльеры праявілі бясконцы палёт творчай фантазіі.