суботу,21 сакавіка вучні 1-6-ых класаў нашай школы адправілася ў цікавае падарожжа па маршруце «Ваўкавыск — Сынкавічы -Слонім — Жыровічы»

У суботу,21 сакавіка вучні 1-6-ых класаў нашай школы адправілася ў цікавае падарожжа па маршруце «Ваўкавыск — Сынкавічы -Слонім — Жыровічы». Спачатку школьнікі наведалі Сынкавіцкую царкву і даведаліся аб тым,што ў часы небяспекі яна служыла не толькі для малітвы,але як прытулак для жыхароў,калі нападалі ворагі. У Слоніме дзеці наведалі тэатр імя Міхаіла Казіміра Агінскага і паглядзелі інтэрактыўны спектакль «Чырвоная шапачка». Пасля маленькія падарожнікі змаглі ўбачыць прыгажосць Жыровіцкага манастыра, даведацца пра гісторыю кожнай царквы і пабываць на магіле Уладыкі Філарэта. Пасля абеду ў манастырскай трапезнай шчаслівыя падарожнікі вярнуліся ў родны горад.
Прокрутить вверх
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять